read-books.club » Сучасна проза » Дэпэш Мод 📚 - Українською

Читати книгу - "Дэпэш Мод"

155
0
В нашій бібліотеці можна безкоштовно в повній версії читати книжку українською мовою "Дэпэш Мод" автора Сергій Вікторович Жадан. Жанр книги: Сучасна проза. Наш веб сайт read-books.club дає можливість читати повні версії улюблених книг на Вашому гаджеті (IPhone, Android) або комп’ютері абсолютно безкоштовно, без реєстрації та СМС.

Шрифт:

-
+

Інтервал:

-
+

Додати в закладку:

Додати
1 ... 27 28 29 ... 53
Перейти на сторінку:
– кажу, – а за якім херам мы туды палезем?

– Я сёньня бачыў, – сьцішвае голас Чапай, – як дырэктар нешта ў сябе пакаваў.

– Што?

– Ня ведаю. Можа, бабкі, можа, апаратуру. Да яго раніцай прыяжджалі акцыянэры, падагналі мікрааўтобус, і яны туды пачалі выносіць нейкія скрыні. Забілі пад завязку салон і паехалі. А некалькі скрыняў засталося, я сам бачыў.

– Ну, да, – кажу, – там падшыпнікі якія-небудзь, а мы падстаўляцца будзем.

– Ды няма ў яго, – шэпча Чапай, – ніякіх падшыпнікаў. А калі і ёсьць – у парткаме ён іх не трымае. Там бабкі. Або апаратура. Ён, сука, замкі нават зьмяніў, я сам бачыў.

– Замкі?

– Замкі.

– Тады як мы туды залезем? – не разумею я.

– Праз дах, – кажа Чапай. – Я ведаю спосаб. Толькі трэба зараз ісьці, пакуль яшчэ сьветла, і пераседзець на даху гадзіны да другой – да трэцяй, пакуль ахоўнік пройдзе. Потым спусьцімся і ўсё вынесем. Усё чыста, ніякіх сьлядоў.

– Ён жа адразу цябе вылічыць, – кажу.

– У мяне алібі, – кажа Чапай.

– А, сапраўды, у яго трыпер, – шэпча мне Сабака, думаючы, што Чапай яго ня чуе.

20.45

Мы згаджаемся ісьці. Бяз Васі. Я кажу – давай так: Вася застанецца тут, тыпу на пасту, разумееш? ён у прынцыпе наш, і давай яго таксама лічыць, але ён зараз на пасту, Вася ў гэты час пераварочваецца на іншы бок і падае з крэсла. Мы падымаем яго спакутаванае цела і перакладваем на тапчан, я з падазрэньнем гляджу, што там Чапай сабе насьцяліў, а то мы з Васем пакуль жывем у адным пакоі, яшчэ прыцягне што-небудзь, ну, хопіць, думаю, і мы ідзем. Чапай нас праводзіць па вячэрнім заводзе, празь нейкія напаўразваленыя цэхі, дзе бегаюць шчуры і лятаюць птушкі, сапраўдны табе запаведнік, Сабака наступае на нейкую мэталічную херовіну і тая глуха бразгае, ціха, сычыць Чапай, асьцярожна, ён праводіць нас яшчэ па нейкіх калідорах, на падлозе валяюцца старыя газэты і дранае спэцадзеньне, потым мы праходзім пад самым плотам, асьцярожна, кажа Чапай, што такое? насьцярожваемся мы, не наступіце, коратка тлумачыць Чапай, мы асьцярожна перабягаем пад нацягнутым уздоўж плоту калючым дротам і апынаемся за нейкай чатырохпавярховай цаглянай будынінай, пакрытай новым шыферам. Усё, кажа Чапай, гэта парткам. Палезьлі.

Чапай лезе першы, бо ведае куды. Перад гэтым ён скідае свае кеды і хавае іх у кішэнях спартовых штаноў, што ты робіш? кажу, гэта для зручнасьці, кажа Чапай. Усё – пайшоў, і ён сапраўды чапляеца за ніжнюю галіну дрэва над самай сьцяной, рыўком падцягваецца, сядае на яе, потым устае і пачынае лезьці ўгору, пуцём, крычыць нам адтуль, чаго? не разумеем мы, я кажу – усё пуцём, паўтарае Чапай, галіна пад ім трашчыць, і ён ляціць проста на нас, я пасьпяваю адскачыць, а на Сабаку ён і ня трапіў, эх, абтрасаецца Чапай, трошкі не далез, давай ты – гаворыць ён мне, ага, кажу, зараз, не хапала яшчэ зваліцца з чацьвёртага паверху на ўсю гэтую купу гаўна, давай, кажу, нейкі іншы ўваход. Ну добра, кажа Чапай, добра. Можна проста празь дзьверы зайсьці. Яны што – не зачыненыя? пытаюся. У мяне ёсьць ключ, тлумачыць Чапай, а падрабіў. Дык навошта ж ты, підар, прымушаў нас лезьці на гэтае хуёвае дрэва? Так больш прыкольна, – кажа Чапай і вядзе нас да ўваходу. Мы перабягаем празь невялічкую пляцоўку, нідзе сапраўды нікога няма, але я так разумею, што ахова можа зьявіцца калі заўгодна, Чапай хутка адмыкае дзьверы, і мы сігаем унутр. Так, – Чапай пераводзіць дых, – цяпер наверх, там перчакайма да ночы, ахова пройдзе – залезем у парткам. А можа ў цябе і ад парткаму ключы ёсьць? пытаюся я з надзеяй, можа, ня трэба нічога ламаць? Былі, гаворыць Чапай, але гэтая сука замяніла, я ж казаў. Думаеце, для чаго я вас узяў – я сам дзьверы ня выламаю. А, кажу, я думаў таму, што мы сябры. Троцкі сраны, – шэпча Сабака. Усё-усё – рашуча кажа Чапай, наверх, патруль пройдзе, зламаем дзьверы і назад, наступнага разу яны зайдуць сюды ажно раніцай.

І мы сапраўды падымаемся на пляцоўку чацьвертага паверху, Чапай нешта там варожыць над замком, адчыняе дзьверы, мы выходзім проста на дах і бачым:

21.00

Многа-многа аранжавых рэек на Захадзе цягнуцца ад вакзала, што цямнее праваруч, і сьвецяцца пад сонцам, сонца вісіць у раёне Халоднай Гары, здорава, кажу я, я б на тваім месцы тут і жыў, кажу Чапаю, а ты зачыніўся ў капцёрцы і давішся там дэнатуратамі ўсякімі, Чапай сканфужана кракае, але марку трымае, бачыш, паказвае мне леваруч, што гэта? пытаюся, разглядаючы цудоўную тэрыторыю, дбайна, хоць і трохі хаатычна застаўленую жалезам, машынамі, бэтонам, трубамі, іншымі сьмешнымі рэчамі, заводы, кажа Чапай, большасьць зь іх не працуе, разумееш, не працуе, а раней працавалі? пытаюся на ўсякі выпадак, я гэты раён дрэнна ведаю, раней працавалі, кажа Чапай, раней усё працавала, да, кажу я, і працягваю разглядаць рэйкі, што паступова гаснуць і цямнеюць, ад вакзала адпаўзае бясконцы таварняк, гружаны лесам, і цягнецца на поўдзень, што там? паказвае Сабака ў напрамку таварняку, там поўдзень, кажу я, бачыш, сонца на Халоднай Гары, значыць там захад, а таварняк на поўдзень ідзе, бліжэй да мора, ты быў калі-небудзь на моры? пытаюся ў Сабакі, на моры? перапытвае той, не, на моры ня быў, я ўлетку на Салтаў ежджу, ясна, кажу, ты на Салтаў, а таварнякі на мора, лес вязуць, навошта на моры лес? пытаецца Сабака, ня ведаю, кажу, штосьці будуць будаваць, што? дапытваецца Сабака, флот, – неспадзявана кажа Чапай, трошкі, праўда, недарэчы.

Сабака глядзіць на сонца, што пачынае ўжо расьцякацца па Халоднай Гары, і кажа – я, кажа, калі вырасту, абавязкова адсюль зьеду, да? пытаюся, і куды? ня ведаю, кажа Сабака, на поўдзень, да мора, уладкуюся на флот, проста я зараз не магу бацькоў кінуць, разумееш, яны ж старыя, маю ж я неяк іх даглядаць, але вось праз пару гадоў – абавязкова паеду, мне тут не падабаецца – работы няма, бабак няма, цэны высокія, вось пачакаю пару гадоў – і на поўдзень. Ты яшчэ гэтыя два гады пражыві, – кажу я, сядаючы на прагрэты сонцам дах.

21.30

Чапай раіць тут і сядзець, тут нас ніхто ня ўбачыць, нават калі ахоўнік зойдзе ў парткам, сюды ён падымацца дакладна ня будзе, перасядзім

1 ... 27 28 29 ... 53
Перейти на сторінку:

 Увага!

Сайт зберігає кукі вашого браузера. Ви зможете в будь-який момент зробити закладку та продовжити читання книги «Дэпэш Мод», після закриття браузера.

Коментарі та відгуки (0) до книги "Дэпэш Мод"