read-books.club » Сучасна проза » Дэпэш Мод 📚 - Українською

Читати книгу - "Дэпэш Мод"

155
0
В нашій бібліотеці можна безкоштовно в повній версії читати книжку українською мовою "Дэпэш Мод" автора Сергій Вікторович Жадан. Жанр книги: Сучасна проза. Наш веб сайт read-books.club дає можливість читати повні версії улюблених книг на Вашому гаджеті (IPhone, Android) або комп’ютері абсолютно безкоштовно, без реєстрації та СМС.

Шрифт:

-
+

Інтервал:

-
+

Додати в закладку:

Додати
1 ... 28 29 30 ... 53
Перейти на сторінку:
яшчэ пару гадзін і спусьцімся, па цемнаце сюды было б цяжэй дайсьці незаўважнымі, усё прадумана, кажа Чапай, трасянем сёньня тлустых капіталістычных сьвіньняў, каб не асабліва зажыраліся, эксплуатуючы і без таго заёбаныя пралетарскія масы, і мы зь ім пагаджаемся – добра-добра, заёбаныя, дык заёбаныя, нам-та што, мы сядзім і маўчым, я гавару, цікава – дзе зараз Карбюратар, можа, ён даўно ўжо дома, сядзіць і перасыпае з далоні ў далонь цёплы попел свайго айчыма, а мы тут яго шукаем і ня можам знайсьці, да, ціха адгукаецца Сабака, паказваючы навокал – тут яго ня знойдзеш.

22.15

Пачынаецца дождж, зранку было сонечна і цёпла, паветра прагрэлася, вось і дах нагрэўся, я ўжо думаў усё – нармальнае лета пачалося, а тут ізноў – дождж, нямоцны, праўда, так – накрапвае сабе, арашае тэрыторыю, але ўсё адно непрыемна, асабліва калі ты сядзіш на даху чатырохпавярховага будынку на варожай завадской тэрыторыі, аплеценай калючым дротам, ня вельмі весела выходзіць, я нацягваю на галаву сваю старую джынсавую куртку і намагаюся заснуць, у каго-небудзь гадзіньнік хаця б ёсьць, пытаюся апошняе, па зорках зарыентуемся, кажа Чапай, мудак, кажа ў ягоны адрас Сабака, прывальваецца да мяне плячом і мы спрабуем заснуць. Час ад часу я чую галасы таварнякоў з вакзалу, нават паведамленьні чуваць, не з самога вакзалу, а ўжо з запасных пуцей, нейкія іхныя аб’явы, тыпу для сваіх, яны адзін з адным, здаецца, толькі праз мацюгальнік і размаўляюць, у іх іншыя паняткі прасторы й адлегласьці, я то заглыбляюся ў свой сон, то выходжу зь яго, нібы зь ценю на сонца, правальваюся туды, як у цёплы чорны сьнег, чорны-чорны, але ад гэтага ўсё адно цёплы, я думаю, што, цікава, зараз робіць Юрык, пра што ён думае ў сваім палацы, у яго на расьпяцьці Ісус быў залачоны, а крыжавіна – зялёная. Прыкольна, думаю я, можа, ва ўсіх цыганоў Ісус – залачоны, можа, гэта нейкая іншая вера, вера ў тое, што Ісус насамрэч залачоны, у іх тады павінна быць усё інакш, і гэтыя, як іх там, прарокі, павінны былі б прадбачыць прыход у сьвет такога вось хлопчыка – цалкам нармальнага ўсходняга хлопчыка, які фізыялагічна, ці там, анатамічна, нічым не адрозьніваўся б ад сваіх аднаклясьнікаў, акрамя таго, што ён залачоны, то бок не мэталічны, не жалезны, не пафарбаваны, а вось проста – залачоны, у яго скура павінна была б мець нейкую іншую атамную ці клеткавую структуру, там нешта магло б быць са складам соляў ці кальцыю ў скуры, нейкія такія хімічныя штукі, трэба будзе запытацца ў Чапая, ён разьбіраецца ў хіміі, ці можна генным способам вывесьці залачоную скуру, і ў колькі гэта можа абыйсьціся дзяржаўнаму бюджэту.

23.05

Ісус ня можа быць залачоным – кажа мне Ісус. Чаму ня можа? зьдзіўляюся. Гэта немагчыма, кажа ён, гэта ня ў тэму. Чаму ж тады цыганы думаюць, што ты залачоны? Цыганы, кажа ён, ведаюць, што я не залачоны, проста яны хаваюць гэта ад усіх іншых. Дзеля чаго? не разумею я. А дзеля таго, каб дыстанцыявацца ад астатніх, цыганы, – кажа Ісус, – карпаратыўныя, ім не патрэбна прыманьне іх веры іншымі, разумееш? Яны спэцыяльна стварылі залачоны вобраз Ісуса, каб усе думалі, што яны, цыганы, лічаць, што Ісус залачоны. Насамрэч яны лепш за іншых ведаюць, што я не залачоны. Але ўсё-ткі – чаму ты не залачоны?

Але Ісус не адказвае. Я толькі бачу перад сабой цяжарную Марыю і пад яе скурай, у яе жываце, лёгка пераварочваецца малы, яшчэ не народжаны Ісус, і нешта мне распавядае, і вось нарэшце змоўк, здаецца, я яго расчараваў, таму ён проста бавіцца пад скурай сваёй багародзіцы, пераварочваеца там, як касманаўт у стане бязважкасьці, кранаючыся вуснамі, і сьпінай, і іншымі часткамі скафандра тонкіх падатлівых сьценак, што атачаюць яго, плавае сабе ў мацярынскім улоньні, час ад часу падплываючы да паверхні і штурхаючы яе зь сярэдзіны, тады яго ножка або галоўка, або антэны прагінаюць Марыіна цела, і з-пад яе грудзей, ці з-пад яе жывата, як з гумовага шарыка, выпінаецца Ісус, які, у адрозьненьні ад мяне, ведае, што ніякага цела не існуе – ні майго, ні Марыінага, ні ягонага ўласнага, і што ўся скура нацягнутая цыганамі на крохкія і балючыя целы нашых каханьняў і нашых смуткаў проста дзеля таго, каб ніхто ня ведаў, што насамрэч ніхто і ні ў чым нас не абмяжоўвае, і што можна плысьці куды хочаш – няма ніякіх сьценак, няма ніякіх перасьцярогаў, няма нічога, што магло б цябе спыніць; і калі ён у чарговы раз дэфармуе яе скуру, акурат пад горлам, Марыя весела сьмяецца, бліскаючы вострымі зубамі, і я бачу, як яе нёба асьвятляецца аднекуль зьнізу мяккім залацістым бляскам, і гэтае залацістае зьзяньне перамешваецца зь белым густым малаком у яе лёгкіх, тады бляск цямнее і пераліваецца, і вочы ў яе – зялёныя-зялёныя.

19.60.93 (субота)

02.15

– Слухай, – альбо пайшлі ламаць дзьверы, альбо валім дахаты Я ўжо ўвесь мокры. Сабака, вунь, здаецца, наагул памёр.

Чапай падыходзіць да Сабакі і гідліва кранае яго сваім кедам.

– Нічога ён не памёр, – кажа. – Проста сьпіць моцна.

Дождж усё сыплецца, хопіць, кажа Чапай, мабыць, час ужо, гэта ты як, кажу, па зорах зарыентаваўся? па якіх зорах, крыўдуе Чапай, я проста чуў, як ахоўнік заходзіў, хвілін 15 таму, так што можам ісьці – мы будзім Сабаку, той спачатку не разумее, дзе ён і хто мы такія, але паступова вяртаецца ў прытомнасьць, і мы спускаемся ўніз.

2.25

Парткам на другім. Мы стаім каля дзьвярэй, значыць так, тлумачыць Чапай, ты – паказвае на мяне – ідзі ўніз да дзьвярэй, ты – паказвае Сабаку – будзеш мне дапамагаць, зараз я знайду што-небудзь цяжкае, і мы стукнем па дзьвярах, ды ладна, кажа Сабака і з нагі высаджвае дзьверы, – будзем тут ябацца яшчэ паўгадзіны, я задаволена ўсьміхаюся, я бы і сам – кажа Чапай, – выбіў, але ў мяне ж кеды, так, дадаю я, і трыпер. Мы хутка пераварочваем усё ў пакоі – дзьве шафы з паперамі, у адной пачатая пляшка каньяку, Сабака адразу ж пхае яе ў кішэню штаноў, дзьвюхтумбавы стол, начынены розным канцылярскім гаўном, як гамбургер халестэрынам, шнарым па падваконьнях, глядзім на стале, шукаем які-небудзь схоў, альбо хаця б невялічкі сэйф, што заўгодна, і раптам у кутку бачым тое, што шукалі – скрыню з-пад ксэракснай паперы, заклееную і запячатаную зьверху. Месяцовае зьзяньне

1 ... 28 29 30 ... 53
Перейти на сторінку:

 Увага!

Сайт зберігає кукі вашого браузера. Ви зможете в будь-який момент зробити закладку та продовжити читання книги «Дэпэш Мод», після закриття браузера.

Коментарі та відгуки (0) до книги "Дэпэш Мод"