read-books.club » Сучасна проза » Дэпэш Мод 📚 - Українською

Читати книгу - "Дэпэш Мод"

155
0
В нашій бібліотеці можна безкоштовно в повній версії читати книжку українською мовою "Дэпэш Мод" автора Сергій Вікторович Жадан. Жанр книги: Сучасна проза. Наш веб сайт read-books.club дає можливість читати повні версії улюблених книг на Вашому гаджеті (IPhone, Android) або комп’ютері абсолютно безкоштовно, без реєстрації та СМС.

Шрифт:

-
+

Інтервал:

-
+

Додати в закладку:

Додати
1 2 3 4 ... 53
Перейти на сторінку:
ў гастраном на Пляханаўскай і бяруць там дзьве пляшкі вадзяры, ня бойся, гавораць яны Сабаку, мы цябе спачатку адкачаем, а ўжо потым яйцы рваць будзем, які нам інтарэс рваць нешта ў цябе такога, ты на сябе паглядзі, яны падводзяць яго да вітрыны гастраному, гастраном цёмны і пусты, як і большасьць гастраномаў у краіне ў гэты трывожны час, развалілі краіну, сукі, глядзі, гавораць яны Сабаку, глядзі, на каго ты падобны, Сабака зусім расслаблены, ён глядзіць у вітрыну, за якой стаіць прадавачка ў белым халаце і таксама глядзіць, як за вакном на вуліцы, акурат насупраць яе, стаяць двое навалачнага выгляду ўблюдкаў, трымаюць пад рукі трэцяга такога ж і паказваюць на яе пальцамі. Яна глядзіць на іх зь нянавісьцю, Сабака неяк факусуе позірк, пазнае сваё адлюстраваньне і раптам заўважвае, што ў гэтым адбітку ёсьць яшчэ нехта, нейкая дзіўная істота ў белым адзеньні зь вялікай колькасьцю касмэтыкі на твары цяжка паварочваецца ў яго абалонцы, у межах ягонага цела, нібы намагаецца прарвацца скрозь яго, так што яму робіцца дрэнна, напэўна, думае Сабака, гэта мая душа, толькі чаму ў яе залатыя зубы?

17.35 – 18.15

Цягам сарака пяці хвілін Сабаку прыводзяць у прытомнасьць. У яго ўліваюць вадзяру, і, па нейкіх законах фізыкі, Сабака, напаўняючыся ёю, прыбывае на паверхню, гаворыць усім прывітаньне, яго таксама вітаюць усе прысутныя, зь вяртаньнем цябе, піянер-герой Сабака Паўлаў, клёва, што ты вярнуўся да нас, нам тут цябе таксама не хапала, ага, гавораць прысутныя, то бок Вова і Валодзя, мы проста мусілі цябе адкачаць, каб яшчэ раз паглядзець у твае, хоць і п’яныя, але ўсё адно сумленныя вочы, каб ты нам сказаў, за што ты так ненавідзіш рэклямны бізнэс цалкам і нас з Валодзем – кажа Вова – у прыватнасьці, што мы табе зрабілі, што ты нас так беспантова кінуў, зьнік зь вельмі важнай, дарэчы, карэспандэнцыяй, за якую, калі б маглі, мы б табе двойчы адарвалі яйцы. І так паміж імі вядзецца нейкая такая сяброўская размова, ведаеце, як яно бывае, і Сабака поўнасьцю вяртаецца на сьвет, зь якога яго лездь не выштурхнула яго ж уласная душа, ён азіраецца навокал і прыслухоўваецца: стронгі ляжаць недзе на глыбіні, злы залатазубы анёл у белым халаце і капронавых панчохах таксама адляцеў, рэклямнікі Вова і Валодзя зацягнулі яго кудысьці ў зелень за мэталічныя, пафарбаваныя ў белы, кіёскі і шчодра пояць вадзярай. Соцыюм патрабуе кампрамісаў.

18.15

Чаму яны ніколі не прыходзяць на стадыён своечасова, калі там гучаць маршы і прывітальныя прамовы клеркаў ад муніцыпалітэту? Па-першае, яны зазвычай прыходзяць не зусім цьвярозыя і ўжо дрэнна арыентуюцца, колькі часу, іншым разам яны наагул дрэнна арыентуюцца, што ўжо там час, яны поры году не адрозьніваюць, заўжды то ў цёплых швэдрах пад пякучым сонцам, то ў мокрых футболках пад першым сьнегам. Па-другое, перад матчамі адбываецца якая-небудзь лятарэя, а ў лятарэю яны ня вераць, тут і гаварыць няма пра што. Па-трэцяе, іх таксама можна зразумець – калі табе 19 і ты запаўзаеш у свой сэктар, і ўсе – уключна зь міліцыяй – бачаць, у якім ты цудоўным прыўзьнятым стане, што можа быць больш узбуджальным для цябе? Потым, калі ты вырасьцеш і станеш працаваць ў банку ці газавай канторы, калі з рэальнасьцю будзеш вымушаны мець зносіны толькі па тэлевізары, а зь сябрамі – па факсе, калі ў цябе будуць сябры, а ў іх – факс, тады, канешне, табе по хуй будзе такая штука як п’яны тынэйджарскі драйв, што зносіць башку і кідае цябе на ўсе амбразуры сьвету, калі вочы вільгатнеюць ад ўзбуджэньня, кроў пад пазногцямі спыняецца ад таго, што вось некалькі сотняў чалавек сочаць, як яны заходзяць у сэктар і шукаюць свае месцы, і нават кагосьці нясуць на плячах, называючы яго чамусьці сабакам, час ад часу губляюць яго паміж лавамі, але ўпарта і настойліва падбіраюць і цягнуць на запаветныя месцы, далей ад вартавых, далей ад прадавачак марозіва, увогуле – далей ад футболу, як яны яго разумеюць.

18.25

Наступны раз у прытомнасьць Сабака Паўлаў прыходзіць ужо на стадыёне, добра вось так сядзець зь сябрамі, думае ён, на лаве, недзе пад нейкімі дрэвамі, што шумяць і хістаюцца ва ўсе бакі, не, раптам думае ён, гэта ня дрэвы, тады што гэта?

Празь некалькі сэктараў, зьлева ад іх, пад цяжкім чэрвеньскім дажджом, стаяць фанаты суперніка. Іх некалькі дзясяткаў, яны прыехалі зранку на вакзал і за імі цэлы дзень цягаецца некалькі патрулёў, на стадыёне ім адвялі асобны сэктар, у якім яны сумна махаюць размоклымі і разбухлымі сьцягамі. Яшчэ да перапынку нашыя, незадаволеныя вынікам і надвор’ем, прарываюць кардон і пачынаюць іх біць. Зьнізу, ад поля, падцягваецца рота курсантаў-пажарнікаў, міліцыя, зрэшты, не прыдумвае нічога лепшага, як выпхаць усіх са стадыёну, і пачынае адцясьняць народ да выхаду, пакуль яшчэ ідзе першы тайм; усе, ясная рэч, забываюцца на футбол і пачынаюць хварэць за нашых на трыбунах, каманды таксама больш пераймаюцца бойкай, чым вынікам, цікава ўсё ж такі, непрадбачана, тут на полі і так усё было зразумела – хтосьці пад канец абавязкова гульню салье, а там – бач ты, нейкая барацьба, зусім табе рэгбі, вунь і пажарныя па галаве ўжо атрымалі, а тут і тайм заканчваецца, і каманды неахвотна цягнуцца ў тунэль, міліцыя выносіць апошніх гастралёраў, таму, калі гульня аднаўляецца, сэктар пусты ўжо. Толькі растаптаныя і разарваныя сьцягі, нібы фашысцкія штандары на чырвонай плошчы, сьцяжэла ляжаць у лужынах, нашыя, хто ацалеў, задаволена вяртаюцца ў свае сэктары, найбольш зацятыя і прынцыповыя заўзятары едуць на вакзал – адлоўліваць тых, хто будзе вяртацца дадому; і тут, недзе на пятнаццатай хвіліне другога тайму, на трыбуны забягае яшчэ адзін гастралёр – зусім юны чувак, раскудлачаны і намоклы, дзе ён быў дагэтуль – невядома, але вось ён ужо дакладна ўсё найцікавейшае прапусьціў, ён убягае і бачыць сьляды пабоішча і рваныя сьцягі сваёй каманды і нікога зь сяброў; дзе нашы? – крычыць ён, азірнуўшыся на прыціхлыя трыбуны, эй, дзе ўсе нашы?! – і ніхто яму нічога ня можа адказаць, шкада чувака, нават ультрасы замоўклі, абарвалі сваё працяглае «судзьдзя – підарас», глядзяць сарамліва на гастралёра, няёмка перад чуваком, сапраўды – неяк непрыгожа выйшла, і чувак глядзіць зьнізу на заціхлыя сэктары і глядзіць на мокрае поле, на якім месяць гаць каманды, і глядзіць у халоднае і маларухомае неба і ня можа зразумець – што адбылося, дзе пацаны, што гэтыя клоўны зь імі

1 2 3 4 ... 53
Перейти на сторінку:

 Увага!

Сайт зберігає кукі вашого браузера. Ви зможете в будь-який момент зробити закладку та продовжити читання книги «Дэпэш Мод», після закриття браузера.

Коментарі та відгуки (0) до книги "Дэпэш Мод"