read-books.club » Сучасна проза » Дэпэш Мод 📚 - Українською

Читати книгу - "Дэпэш Мод"

168
0
В нашій бібліотеці можна безкоштовно в повній версії читати книжку українською мовою "Дэпэш Мод" автора Сергій Вікторович Жадан. Жанр книги: Сучасна проза. Наш веб сайт read-books.club дає можливість читати повні версії улюблених книг на Вашому гаджеті (IPhone, Android) або комп’ютері абсолютно безкоштовно, без реєстрації та СМС.

Шрифт:

-
+

Інтервал:

-
+

Додати в закладку:

Додати
1 2 3 ... 53
Перейти на сторінку:
як гэта выглядае. Ён зьбірае ўсю сваю волю ў кулак і гаворыць нешта кшталту таго, што, маўляў, паслухайце, жанчына, ён, вядома, гаворыць ня так, але зьмест прыблізна такі. Дык вось, паслухайце мяне ўважліва, – кажа ён, – добра? Толькі не нэрвуйцеся. Вось што я вам скажу, жанчына. Вы, канешне, можаце зьневажаць мяне, я бачу, што вы зьневажаеце мяне, вы ж зьневажаеце, так? Паслухайце, паслухайце, я хачу яшчэ сказаць, паслухайце. Але пры ўсім пры гэтым, разумееце, як бы гэта сказаць – ну, вы там, я ня ведаю што, вы па-рознаму можаце да гэтага ставіцца, згодны, для вас гэта можа нічога ня значыць, але пагадзіцеся – мая бабуля можа здохнуць з голаду толькі праз тое, што мяне – яе законнага ўнука, перапрашаю, вось так проста не прапусьціла ў мэтро нейкая падла тылавая. Пагадзіцеся? (ну, у гэтым месцы яны проста паабкладалі адно аднога, але хай будзе так) – ён канцэнтруецца і раптам сігае жанчыне пад рукі, узмахваючы ў паветры вэтэранскім пасьведчаньнем, і зьнікае ў халодных кішках падземкі.

«Якая падла тылавая? – думае жанчына. – Я наагул – 49-га году нараджэньня».

17.10

Сабака выходзіць пад стадыёнам, на пустую плятформу, недзе праз гадзіну «Мэталіст» гуляе апошні дамашні матч, сёньня ўсе павінны зьехацца, ведаеце, як бывае, закрыцьцё сэзону і ўсё такое, наверсе дажджыстае лета, неба з хмарамі і недзе акурат над Сабакам стаіць напаўразвалены стадыён, у апошнія гады ён зусім размок і асунуўся, скрозь бэтонныя пліты пачынае прабівацца трава, асабліва пасьля дажджоў, трыбуны засраныя галубамі, на полі таксама гаўно, асабліва калі там гуляюць нашыя, разваленая краіна, развалены фізкультурны рух, вялікія стырнавыя праябалі найгалоўнейшае, як на мяне, вось жа, як ні круці, а ў Саюзе былі дзьве рэчы, якімі можна было ганарыцца – футбольны чэмпіянат і ядзерная зброя; тых, хто пазбавіў народ такіх атракцыёнаў, наўрад ці чакае спакойная бестурботная старасьць, нішто так не падрывае карму, як хуёвая нацыянальная палітыка, гэта ўжо дакладна. Сабака яшчэ нейкі час стаіць на плятформе, зь іншага боку маюць пад’ехаць знаёмыя, так што патрэбна іх дачакацца, Сабака стомлены і змучаны – ён п’е ўжо трэці дзень, яшчэ і надвор’е дрэннае, напэўна, гэта ад надвор’я, ціск ці як гэта называецца, як называецца стан, калі ты п’еш трэці дзень і раптам перастаеш пазнаваць родных і блізкіх? Вядома, ціск.

Ён нават ня можа ўзгадаць, што адбылося – лета пачыналася так добра, ішлі дажджы, Сабака пасьпяхова і бестурботна прасяраў свае маладыя гады, але раптам сябры-рэклямнікі зацягнулі стабільна беспрацоўнага Сабаку ў нетры рэклямнае індустрыі, кажучы прасьцей, узялі кур’ерам у аддзел рэклямы сваёй газэты, Сабаку ламала, але ён трымаўся і хадзіў на працу. Карысьці ён прыносіў ня шмат, але добра было ўжо тое, што недзе лічыўся чалавекам, сам ён гэтым асабліва ніколі не пераймаўся, ну, а сябры, на тое яны і сябры, каб грубым кантактным спосабам выпраўляць твой сацыяльны статус, я ад самага пачатку казаў, што надоўга яго ня хопіць, але мяне ня слухалі, казалі нічога, ён нармальны ўвогуле хлопец, ёбнуты трошкі, але нічога, нічога, пагаджаўся я, нічога.

Сабакі хапае дзён на дзесяць, пасьля ён запівае і на працу больш ня ходзіць, а каб яго не знайшлі, п’е па знаёмых, у Сабакі ў ягоныя 19 паўгораду знаёмых, адну ноч ён нават начуе на вакзале – сустракае там знаёмых грыбнікоў, што едуць ранішняй электрычкай кудысьці на Данбас за сыравінай, і начуе зь імі пад калонамі на вуліцы, тройчы шманаецца патрулямі, сумленна адседжвае да ранку, слухаючы байкі пра грыбы ды іншыя тэрмаядзерныя рэчы, потым не вытрымлівае і звальвае дахаты. Тут яго і засьпявае тэлефонны званок. У іншым стане Сабака ні за што слухаўку ня зьняў бы, але ўнутры ў яго ўжо плаваюць срэбныя халодныя стронгі трохдзённага алькагольнага запою і балюча б’юць зь сярэдзіны хвастамі па нырках і печанях, так што сьвет ў Сабакавых вачах цямнее, і слухаўку ён бярэ аўтаматычна. «Сабака? – крычаць у тэлефон. – Ня сьмей кідаць слухаўку!»: сябры-рэклямнікі Вова і Валодзя, якія ўладкавалі яго на сваю галаву ў рэклямны бізнэс, сядзяць недзе ў сваім камсамольскім офісе, і, вырываючы адзін у аднаго слухаўку, імкнуцца пераканаць Сабаку пагаварыць зь імі, зьбіваючыся час ад часу на мат. «Сабака! – гавораць яны. – Галоўнае, ня сьмей кідаць слухаўку. Підар! – гавораць яны, пераканаўшыся, што Сабака іх слухае – калі ты зараз кінеш слухаўку, табе хана. Мы цябе ўрыем, чуеш?» «Алё» – кажа на гэта Сабака. «Што алё? – нэрвуюцца Вова і Валодзя – Што алё? Ты нас чуеш?». «Так», – кажа Сабака напалохана. «Добра, – жвавеюць Вова і Валодзя. – Значыцца так – цяпер дзясятая ранку». «Што»? – Сабака канчаткова пужаецца і слухаўку кідае. Тэлефон адразу трашчыць па-новай. Сабака нерашуча падымае слухаўку. «Ты!!! – раве ў слухаўцы. – Підар!!! Ня сьмей кідаць слухаўку!!! Ты нас чуеш??? Ня сьмей кідаць слухаўку!!!». Сабака цяжка зглытвае сьліну. «Ты нас чуеш?» «Ну», – няўпэўнена кажа Сабака. «Значыцца так – разрываюцца рэклямнікі. – Цяпер – дзясятая ранку. Ня сьмей кідаць слухаўку!!! Ты чуеш??? Ня сьмей кідаць слухаўку!!! Цяпер дзясятая. А палове на шостую мы чакаем цябе каля стадыёну. Калі ня прыйдзеш – мы табе адарвем яйцы. Калі прыйдзеш – мы табе таксама адарвем яйцы. Але табе лепш прыйсьці. Ты зразумеў???» «Так», – кажа Сабака. «Ты нас зразумеў?!!» – ня могуць супакоіцца рэклямнікі. «Зразумеў», – кажа Сабака Паўлаў, адчуваючы як стронгі весела ганяюць недзе ў яго пад горлам. «Што з табой? – нарэшце пытаюцца рэклямнікі. – Табе дрэнна?» «Так». «Табе чаго-небудзь прынесьці?» «Вадзяры прынясіце». «Підар», – гавораць Вова і Валодзя і кладуць слухаўку.

Сабака пераводзіць дых. Дзясятая гадзіна. Трэба пераапрануцца або пахмяліцца, лепш, канешне, пахмяліцца. З суседняга пакою выходзіць яго бабуля. Гэта яго бабуля, ён яе любіць, ну і ўсякае такое, нават ходзіць зь яе вэтэранскім пасьведчаньнем, можна нават сказаць, што ён ганарыцца ёю, не зусім, канешне, але да пэўнай ступені, гаворыць, што яна ў танку гарэла, я сабе слаба ўяўляю старэнькую ў танкавым шлеме, але усё можа быць. «Што, Віталік?» – гаворыць яна. «Праца, бабуля, – кажа Сабака. – Праца». «Што гэта за праца такая, – бядуе старэнькая. – Учора цэлы дзень тэлефанавалі, дзе, кажуць, гэты підар. А я адкуль ведаю?»

17.22

Вова і Валодзя выскокваюць з вагона, падбіраюць Сабаку і выходзяць на вуліцу. «Жывы?», – пытаюцца. Сабака зусім бледны, ніяк не паправіцца, яны цягнуць яго

1 2 3 ... 53
Перейти на сторінку:

 Увага!

Сайт зберігає кукі вашого браузера. Ви зможете в будь-який момент зробити закладку та продовжити читання книги «Дэпэш Мод», після закриття браузера.

Коментарі та відгуки (0) до книги "Дэпэш Мод"