Читати книгу - "Дэпэш Мод"
Шрифт:
Інтервал:
Додати в закладку:
Заля забітая, сабралася больш як дзьве тысячы чалавек, хто прыйшоў пазьней – стаяць у праходах, таўкуцца пад сцэнай, публіка стромная – студэнты, пенсіянеры, вайскоўцы, інваліды, інвалідаў асабліва шмат, ну гэта зразумела, ёсьць нават бізнэсмэны, у касьцюмах едкіх колераў, ну і гэтак далей. Калі яны выходзяць, заля радасна выбухае, інваліды пачынаюць крычаць нейкія свае мантры, ім махаюць рукамі, усьміхаюцца, нават пару букетаў паляцела на сцэну, яны выходзяць і нясьпешна бяруць у рукі інструмэнты, падключаюцца, хтосьці нешта паказвае гукавікам, маўляў дайце мне больш, хтосьці адкаркоўвае пляшку зь мінэралкай, народ працягвае скандаваць, ладзячы сабе невялічкае сьвята, але яны ня надта на гэта вядуцца, усе разумеюць у чым тут рэч, хто тут насамрэч галоўны і чым усё гэта скончыцца, і калі разагрэтыя інваліды пачынаюць сьпяваць хорам, і на іх ужо амаль ніхто не зьвяртае ўвагі, зьяўляецца ён –
10.00
Прападобны Джонсан-і-Джонсан, сонца на затуманеным небасхіле новага амэрыканскага пастарства, зорка найбольш масавых прыходаў на ўсім Заходнім узьбярэжжы, лідэр Царквы Ісуса (аб’яднанай), поп-стар, які ўпраўляе мазгі ўсім, хто гэтага прагне і хто прыйшоў да яго гэтым летнім дажджлівым ранкам, проста пасярод тыдня, прападобны Джонсан-і-Джонсан пляваць хацеў на ўсе гэтыя ўмоўнасьці, ён не старавер які-небудзь, каб адпраўляць свае службы толькі па выходных, што за гаўно, кажа ён, што за стараабраднае гаўно, і ўсе зь ім пагаджаюцца. Ён прыехаў у горад пару тыдняў таму, зьняў канцэртную залю на месяц наперад, набраў музыкаў і вось ужо чацьверты дзень ябошыцца тут, прапаведваючы абарыгенам слова божае, абарыгенаў набіваецца з кожным разам усё больш, прападобны мае фантастычных агентаў, усе гарадзкія газэты яшчэ за месяц да яго прыезду пачалі пра гэты прыезд пісаць, улёткі зь яго ўсьмешлівым амэрыканскім яблом раздаваліся на заводах, базарах і ў банках, у першы ж дзень па прыезьдзе ён даў інтэрвію найпапулярнейшаму гарадзкому ціві, і да найвялікшага зьдзіўленьня глядацкай аўдыторыі нават гаварыў на больш-менш прыстойнай дзяржаўнай мове, набіраючы трохачковыя проста на пустым месцы, гаварыў, што мае мясцовыя карані, але наагул ёсьць васпам, то бок стопрацэнтным белым з Тэхасу, ня дзіўна, што пра яго гаварыў цэлы горад, падчас перашага казаньня ў залі было некалькі тэлекамэр, усе больш-менш апэратыўныя каналы лічылі мэтазгодным сказаць, што першае казаньне прападобнага Джонсана-і-Джонсана, пра якое так доўга гаварылі бальшавікі, адбылося, усё клёва, дарагія харкавяне, вы проста мусіце гэта ўбачыць, тым больш – уваход халяўны, плюс усім раздаюць бясплатныя каляндарыкі зь фізіяй прападобнага, службы будуць праходзіць кожны дзень да канца чэрвеня, пачатак а дзясятай, трынаццатай і сямнаццатай нуль-нуль, без выходных.
І вось ужо чацьвёрты дзень запар ён стрыжэ купоны, агалошваючы па тры казаньні на дзень, у яго тут ужо свае фанаты, яны аддана рэагуюць на кожны саплівы ўсхліп прападобнага, перакладзены для іх нейкай цёткай у шэрым афіцыйным касьцюме, якая працуе ў прападобнага перакладчыцай і якая яго, здаецца, не разумее, ва ўсялякім разе перакладае яна абы што, а самому прападобнаму, здаецца, проста западло яе карэктаваць, відаць, адкрыцьцё божае накрывае яго з галавой, яго проста прэ падчас казаньня, на яго нават пачалі хадзіць плянавыя, яны па-свойму разумеюць старога, гэта нібы такая сусьветная салідарнасьць усіх абкілбашаных прыдуркаў, якім тым ці іншым спосабам, кожнаму па-свойму, канешне, адкрываюцца божыя таямніцы, вось іх разам і прэ, а тут яшчэ і музыка гучыць.
Музыку граюць менавіта яны, прападобны правёў сярод іх дасканалы кастынг, выбраў у асноўным студэнтаў кансэрваторыі, толькі Малы Чак Бэры паходзіў з панкаў, яго прападобны ўзяў за пачуцьцё рытму, наагул для яго асьвета не была вызначальнаю, галоўнае, каб яны добра выглядалі на сцэне, ну, там, ніякіх габрэяў, ніякіх манголаў, ні ў якім разе каб ня чорныя, карацей, сапраўдны фашысцкі ўблюдак, але народу падабаецца.
Прападобны накручвае сябе ў грымёрцы, глытае нейкія пігулкі, п’е шмат кавы без кафеіну, і ўголас рэцытуе нешта з голі бібла, прымушаючы перакладчыцу паўтараць, перакладчыца панура маўчыць, прападобнага гэта заводзіць яшчэ больш, у яго ўжо першыя прыступы божага адкрыцьця, у яго гэта як срачка, яго проста разрывае і ўсё тут. Заходзіць нехта з адміністрацыі, час, кажа, ісьці, народ ужо чакае, прападобны сёрбае зь вялікага плястыкавага кубка сваю беспантовую каву, аблівае ёю сваю беласьнежную кашулю, шыт, кажа, факін шыт, перакладчыца спрабуе перакласьці гэта чуваку з адміністрацыі, але той толькі адмахваецца. Добра, гаворыць прападобны, давядзецца зашпіліцца на ўсе гузікі, будзем як вустрыцы, або як малюскі, як васьміногі адным словам, усе мы пад богам ходзім, дадае ён і выходзіць у калідор. За кулісамі, пад самаю сцэнай, прападобны на імгненьне спыняецца, яго ўвагу прыцягвае паўнаваты юнак у пясочным касьцюме, нішто сабе юнак, думае прападобны і на хвілінку прытарможвае. «Ты хто?» – пытаецца ён, і ў закулісным сутоньні на імгненьне бліскае корпус яго наручнага гадзіньніка, Какава замірае і на нейкі момант губляе мову, што ты маўчыш? нецярплівіцца прападобны, у цябе ёсьць сям’я? Какава ківае сваёй вялікай галавой, але імя не называе. Ну, добра, прападобны губляе рэшткі цярплівасьці, вялікая ласка госпада, хай яна ляжа і на такіх ебанатаў, як ты, перакладчыца хоча гэта перакласьці, але прападобны перапыняе яе – потым-потым, кажа ён і ідзе на сцэну, цяжка цягнучы над сабой жоўты непагасны німб.
Какава вырачана глядзіць на тое месца, дзе стаяў прападобны, доўга прыходзіць у прытомнасьць і на ватных нагах ідзе шукаць прыбіральню, нарэшце знаходзіць, з апошніх сіл адчыняе дзьверы, запаўзае ўнутр і пачынае бляваць. Я даўно заўважыў – калі ён нэрвуецца, калі ў яго стрэсы ці што, ён абавязкова блюе, проста бяда нейкая, калі пачынаецца сэсія, да яго лепш увогуле не падыходзіць, такі чалавек. «Госпадзе, – думае Какава, – о, госпадзе. Няўжо гэта сапраўды я, няўжо гэта сапраўды да мяне толькі што падыходзіў гэты чалавек? Ня можа быць, я, натуральна, ведаю сабе цану, у мяне добрыя сябры, у мяне мама ў бібліятэцы працуе, мяне ў Макееўцы няблага ведаюць і ў Мелавым таксама, але каб так! Ня ведаю нават, што і падумаць», – думае ён і зноў пачынае бляваць. «Як жа гэта, – думае ён адпляваўшыся, – гэта ж каму распавяду – не павераць. Скажуць, што ты вярзеш. Блін, сам сабе ня веру – жыў як жыў, сумленна рабіў сваю справу, нікому не перашкаджаў, нікога не падстаўляў, магчыма, гэта і ёсьць падзяка госпада. Інакш як, як – проста не разумею, як так сталася, што да мяне, проста да мяне, непасрэдна, вось так узяў і падышоў чалавек, У ЯКОГА
Увага!
Сайт зберігає кукі вашого браузера. Ви зможете в будь-який момент зробити закладку та продовжити читання книги «Дэпэш Мод», після закриття браузера.