read-books.club » Сучасна проза » Дэпэш Мод 📚 - Українською

Читати книгу - "Дэпэш Мод"

168
0
В нашій бібліотеці можна безкоштовно в повній версії читати книжку українською мовою "Дэпэш Мод" автора Сергій Вікторович Жадан. Жанр книги: Сучасна проза. Наш веб сайт read-books.club дає можливість читати повні версії улюблених книг на Вашому гаджеті (IPhone, Android) або комп’ютері абсолютно безкоштовно, без реєстрації та СМС.

Шрифт:

-
+

Інтервал:

-
+

Додати в закладку:

Додати
1 ... 4 5 6 ... 53
Перейти на сторінку:
Нейкі сэрдабольны сяржант нават падыходзіць да кіроўцы хуткай, запісвае яго каардынаты, пакідае яму свой працоўны тэлефон і загадвае неадкладна імчаць цажкапараненага Сабаку, а заўтра, калі нічога сур’ёзнага ня здарыцца, прывезьці яго залатанае цела да іх у руус для далейшых лябараторных дасьледаваньняў, там яны і высьветляць, што гэта за Гагарын наябнуўся ім на галовы. Кіроўца бярэ пад казырок, ну вы разумееце, пра што я, і хуткая зьнікае за зялёнай брамай стадыёну, разганяючы сваімі сырэнамі мокрых заўзятараў, у вясёлым віры якіх губляюцца і Вова з Валодзем – бо перамога прадугледжвае гуртаваньне і радасную калектыўную масу, салюты і зладжаны харавы сьпеў, і толькі параза, горкая асабістая параза, не прадугледжвае нічога, акрамя п’яных санітараў і апарату штучнага дыханьня, які, да таго ж, і не працуе, дакладней не – ён працуе, але ніхто ня ведае як.

Да раніцы Сабака абрыгвае ўсе прасьціны, у якія ён быў загорнуты, і выклікае рэзкую агіду з боку мэдычнага пэрсаналу. Дзяжурныя мэдсёстры намагаюцца кудысьці дазваніцца, знайсьці тых далёкіх родзічаў, якія хацелі гэтую навалач забраць яшчэ там – на стадыёне, але тэлефону ніхто ня ведае, у Сабакі з усіх дакумэнтаў знаходзяць толькі вэтэранскае пасьведчаньне, выданае на імя Паўлавай Веры Навумаўны, усе разглядаюць гэта пасьведчаньне – пашарпанае й абгарэлае па краях – але Сабака, хоць ты забі, на Паўлаву Веру Навумаўну ня цягне, яны на ўсякі выпадак яшчэ глядзяць па картатэцы і са зьдзіўленьнем высьвятляюць, што, згодна зь іхнымі запісамі, гэтая самая Вера Навумаўна яшчэ тры з паловай гады таму богу душу аддала, але ў гэтых картатэках такое трапляецца, гаворыць старшая дзяжурная медсястра, поўнасьцю прызнаць, што перад ёю такі не Паўлава Вера Навумаўна, а нейкі неідэнтыфікаваны ўёбак, яна адмаўляецца, таму зранку яны вызвоньваюць кіроўцу з хуткай, той толькі што адпрацаваў зьмену і з гэтай нагоды піў усю ноч, таму пра Сабаку зразумеў не адразу, сказаў, што ніякай Веры Навумаўны ён учора са стадыёну не прывозіў, бажыўся, што жанаты і што з жонкай у іх усё добра, нават сэкс зрэдчас бывае, калі ён не на зьмене, ну, але зрэшты зразумеў, пра што вядзецца, і выдаў мэдсёстрам тэлефон сяржанта, што цікавіўся ўчора далейшым лёсам падабранага Сабакі. Мэдсёстры кідаюцца тэлефанаваць сяржанту, гавораць, што, маўляў, бяда, таварыш сяржант, у нас тут ляжыць абрыганы неданосак, які-які? з ранішняй бадзёрынкай у голасе перапытвае сэржант і тут такі пачынае запісваць, запісваю, кажа ён – аб-ры-га-ны, ну-ну? вось, кажуць мэдсёстры, мала таго, што абрыганы, дык ён яшчэ і бяз пашпарта, так-так-так, адказвае на гэта сяржант, не так хутка – ма-ла-та-го-што-аб-ры-г, слухайце, раптам пытаецца ён, ну, а мне-та што, можа ў яго страсеньне мазгоў? Няма ў яго, – кажуць сёстры – ні страсеньня, ні мазгоў, ён наагул нейкі дэзэртыр, ходзіць з чужымі дакумэнтамі, ага, ажыўляецца сяржант, з чужымі, яшчэ і абрыгаў нам тут усё, – ня могуць супакоіцца сёстры, ну, гэта вы добра, сувора гаворыць сяржант, давайце, цягніце яго да нас, але хутчэй, у мяне а дзявятай зьмена сканчаецца, а напарнік мой зь ім цягацца наўрад ці захоча – у яго ціск. Зразумела, кажуць сёстры, ціск.

Яны тут-такі выклікаюць дзяжурнага кіроўцу, забірай, кажуць яму, гэтую навалач, якая нам тут усё абрыгала, і вязі яе ў Кіеўскі руус, у яе там нейкі непарадак з дакумэнтамі, ага, кажа кіроўца, вось зараз усё кіну і павязу вашую навалач выпраўляць дакумэнты, можа, яго яшчэ ў загс адвезьці? рабіць мне няма чаго, у прынцыпе, ён нядаўна заступіў на зьмену і рабіць яму сапраўды няма чаго, ты давай не выёбвайся, гаворыць яму старшая дзяжурная мэдсястра, чыя зьмена заканчваецца, адвязеш яго і адразу назад, у нас тут яшчэ работы мора, ну да, кажа кіроўца, чорнае мора, і грэбліва ўзяўшы пад руку аслабелага і дэмаралізаванага Сабаку, вядзе яго ўніз, адчыняе заднія дзьверы хуткай, давай, кажа Сабаку, залязай, сядай вунь на насілкі, а лепш кладзіся, а то ўпадзеш на павароце, разаб’еш якое-небудзь шкло, або парэжашся, або фарбу перакуліш, якую фарбу? пытаецца Сабака, якую-небудзь, гаворыць кіроўца, кладзіся давай, можа я пасяджу? баязьліва пытаецца Сабака, ты давай не выёбвайся, кажа яму кіроўца і сядае за штурвал. Сабака спрабуе легчы, але яму адразу ж робіцца дрэнна, і ён пачынае рыгаць – на насілкі, на сьцены, на нейкую фарбу, ну вы разумееце. Кіроўца ў адчаі тармазіць, бяжыць да задніх дзьвярэй, адчыняе іх, атрымлівае сваю порцыю Сабачых рыгакаў і выкідае напаўахаладзелага Сабаку на ранішні харкаўскі асфальт, і ўжо лаючыся на чым сьвет стаіць, вяртаецца назад у шпіталь, дзе яго, калі сказаць па праўдзе, ніхто асабліва не чакае.

Уступ № 2

9.00

– Ведаеце, што найгоршае – я ня ведаў, што там іх дзьве. Адна на балконе была.

– Ну.

– Ну, я зайшоў, а яна там адна. Я ж ня ведаў, разумееце? І яна ляжыць амаль поўнасьцю распранутая, там нейкія трусікі, бюстгальтары.

– Што, некалькі бюстгальтараў?

– Не, ну, проста розная бялізна.

– Як гэта?

– Ну, рознага колеру, разумееш?

– Нават гаварыць пра гэта не хачу.

– Я ж кажу. Я наагул не люблю бялізну. Жаночую, маецца на ўвазе.

– Ну, зразумела.

– Карацей, я бачу, яна ўгашаная, ну, таксама пачынаю распранацца. А я ж ня ведаў, што яны ўжо зранку. Яны там, значыцца, спачатку наглыталіся нейкай брыдоты, а потым вадзярай залілі, уяўляеце? Сукі п’яныя. А я стаю, і ў мяне эрэкцыя.

– Нішто сабе.

– А тут гэтая сука з балкону выходзіць, ну, другая. Пужаецца, канешне.

– Зразумела...

– Тая, што ў пакоі, нічога, мабыць, прывыкла ўжо.

– Да чаго?

– Да мяне. Яна мяне такога ўжо бачыла, ну, з эрэкцыяй.

– Завал.

– Я ж кажу. А тая, што на балконе, ужо ўгашаная, вы разумееце, яны зранку пілі, сукі. Я жанчынам наагул забараніў бы піць. Вы разумееце, пра што я?

– Да, бабы. У мяне сусед ёсьць, дык ён зранку выходзіць і бярэ літры два вадзяры.

– Два літры?

– Сур’ёзна.

– Пра гэта нават думаць непрыемна.

– Я пытаюся ў яго – на хуя табе, мужык, два літры? Ты ж ня вып’еш. А ён, ведаеце, што кажа?

– Што?

– Я, кажа, калі вып’ю, ну там першы пузыр, ужо баюся кудысьці выходзіць. А выпіць хачу, не магу спыніцца.

– Сур’ёзна?

– А хулі ён баіцца?

– Ну, ня ведаю, страшна яму. Стром пачынаецца ад вадзяры. А выпіць хочацца. Ну, ён

1 ... 4 5 6 ... 53
Перейти на сторінку:

 Увага!

Сайт зберігає кукі вашого браузера. Ви зможете в будь-який момент зробити закладку та продовжити читання книги «Дэпэш Мод», після закриття браузера.

Коментарі та відгуки (0) до книги "Дэпэш Мод"