Читати книгу - "Дэпэш Мод"
Шрифт:
Інтервал:
Додати в закладку:
– Ня трэба, – кажу я.
– Так, сапраўды – ня трэба, – кажа Сабака і забірае каньяк.
– Знайдзіце яго, – гаворыць дзядзя Робэрт і неяк сагнуўшыся і нават не сказаўшы “да пабачэньня”, выходзіць у калідор. Ня ведаю, можа, ён любіў нябожчыка, хто іх разьбярэ, гэтых чырвонаскурых.
Дзядзя Робэрт, – кажу я, – дзядзя Робэрт. Якое дзіўнае імя – Робэрт. Гучыць як назва нейкага часопісу для геяў.
11.15
– Ну, што скажаш?
– Ня ведаю. Стромна.
– Што стромна?
– Ну, гэты дзядзя Робэрт. Кілер нейкі.
– Па-мойму, ён підар.
– Думаеш?
– Дакладна підар. Ты бачыў ягоны кейс?
– Да...
– Што рабіць будзем?
– Ня ведаю.
– Можа, пашукаем Карбюратара?
– Дзе ты яго знойдзеш? На занятках яго няма. Я ня ведаю, дзе яшчэ ён бывае.
– А ў яго акрамя нас знаёмыя ёсьць?
– А я ведаю?
– Да...
– Яшчэ і дзядзя гэты. Підар.
– Дакладна.
– Карбюратар расстроіцца.
– Думаеш?
– Дакладна расстроіцца. Усё-ткі ж бацька.
– Айчым.
– Адзін хуй.
– Карбюратар яго не любіў.
– Ну, усё адно – сям’я. Такія рэчы, ведаеш, яны насамрэч устаўляюць.
– Ды нічога яны не ўстаўляюць, кажу я. – Я, вядома ж, нічога супраць ня маю – там, сям’я, бацькі, усё нармальна, я да гэтага нармальна стаўлюся. Проста гэта насамрэч ня так ужо і важна, як здаецца, гэта такая фішка, што ўсе толькі гавораць – сям’я, сям’я, а напраўду ўсім по хую, зьбіраюцца толькі на пахаваньнях і хаўтурах, і ўсё. Разумееш?
– Ну, не, – кажа Вася. – Я ня згодны. Я сваіх бацькоў люблю.
– Ты іх калі апошні раз бачыў?
– Якая розьніца? – гаворыць Вася. – Мне ня трэба іх бачыць, каб любіць.
– Слухай, – раптам кажа яму Сабака, – а ты можаш уявіць сябе на пахаваньні сваіх бацькоў?
– Ты што – ёбнуўся? – крыўдуе Вася. – Што ты вярзеш?
– Ды так, – кажа Сабака, – нічога. А вось мяне на пахаваньне, мабыць, і не запросяць, ну, у сэнсе, калі яны навернуцца.
– А як ты сабе гэта ўяўляеш? – пытаюся я. – Табе што – трэба сьвяточную тэлеграму дасылаць: «Дарагі Сабака Паўлаў, прыязжай – двума габрэямі стала менш!»?
– Ну, я не пра гэта.
– А пра што?
– Ня ведаю, проста я думаю, калі зь імі нешта здарыцца, усё адно зваляць на мяне, яны прывыклі ўсё валіць на мяне.
– Проста ты – антысэміт, – кажу я.
– Усё адно, – кажа Вася, – тут ты праганяеш. Па-свойму гэта прыкольна.
– Што, – кажу, – хаўтуры?
– Не, ну там бацькі, сям’я. Я вось разграбу тут усё і абавязкова звалю дахаты. У мяне мама ў Чаркасах.
– Разумееш, – кажу я яму, – я напраўду нічога ня маю супраць. Сям’я дык сям’я, мама дык мама. Разумееш, мы некалі з братам, яшчэ калі я ў школу хадзіў, абчысьцілі адзін палац культуры, невялікі такі. Вынеслі апаратуру.
– Навошта?
– Ня ведаю, проста – перла нас, вырашылі што-небудзь абчысьціць. Выцягнулі некалькі ўзмацняльнікаў, прымочкі там розныя, нават частку барабаннай устаноўкі, прыкінь.
– Ну, і што вы з гэтым зрабілі?
– Прадалі. У іншы палац культуры. Там нават не запыталіся, адкуль гэта ў нас, лохі. Мы ў прынцыпе танна прадалі, так што пытацца было бяз понту. Прадалі. А потым пайшлі ў краму і накупілі дыскаў.
– Дыскаў?
– Так. Плойму вінілу, яшчэ чувак, ну, які ўсё гэта прадаваў, меў пад прылаўкам фірмовы «Дэпэш мод», прыкінь, у іх тады толькі выйшаў падвойны лайфовы альбом. «101» называецца. Ну, мы і выкінулі на яго процьму бабак.
– Сур’ёзна?
– Ну. А найпрыкольнейшае ведаеш што?
– Што?
– Гэта было наагул адзінае, што мы з братам купілі РАЗАМ.
11.35
Срань, што рабіць, я б яго і не шукаў. Навошта яму гэта, і нябожчыку – навошта, ён яму і жывому ня надта патрэбны быў, а цяпер – так і наагул, ён цяпер недзе па дарозе ў сваю Валгалу, дыбае скрозь касьмічны змрок на сваей адзінай назе, і толькі анёлы, стоячы ўздоўж дарогі, салютуюць яму, беручы пад казырок і агольваючы абарваныя ў баях верхнія канцавіны, нябожчык бясспрэчна павінен трапіць у рай для інвалідаў, павінен жа там быць нейкі падзел, не запускаюць жа іх усіх праз адну браму, хоць – адкуль мне ведаць. Сапраўды, адкуль мне ведаць, можа акурат худыя і цыбатыя анёлы ў эсэсаўскіх шлемах са шмайсэрамі наперавес зьбіраюць і здаровых, і інвалідаў перад велічэзнай зьзяючай брамай, на якой шрыфтам Родчанкі напісана «Работа робіць вольнай», зьбіраюць усіх разам, хто спрабуе ўцячы – таго проста прыстрэльваюць і адцягваюць у суседнія хмары, нарэшце выходзіць сьвяты Пётра, такі сабе Бураціна зь вялікім залатым ключом, адчыняе браму, і анёлы пачынаюць заганяць туды масоўку, заштурхваюць іх і ўжо там, ува ўнутраным дворыку дзёўбанага раю, дзеляць на калёны і вядуць рознымі дарогамі, кожная зь якіх, у сваю чаргу, назьменна сканчаецца вялікай газавай камэрай.
Так што чувак мае яшчэ двое сутак часу, каб дайсьці да сваёй канцавой і стаць навек у дэпо, здаўшы зброю анёлам і атрымаўшы ад іх вялікі жалезны крыж за гераізм на ўсходнім фронце. Тое, што ён дабравольна вываліў свае мазгі на кухонную падлогу, ні пра што яшчэ ня сьведчыць – бываюць у жыцьці такія моманты, калі найвышэйшай сумленнасьцю і найвялікшым маральным учынкам можа стацца вызваленьне атачэньня ад сваёй прысутнасьці, такія рэчы разумець трэба.
Штопраўда, ёсьць адзін раён, акурат за новым цыркам, ад самай ракі і да самай чыгункі, квадратныя кілямэтры непралазнага прыватнага сэктару, адразу за якім пачынаюцца заводы, так бы мовіць – старыя фабрычныя прыгарады, улетку там наагул нікога не сустрэнеш, куды яны ўсе зьнікаюць, я ня ведаю, але можна гадзінамі лазіць па пяску і друзу і нікога не сустрэць, я ўжо маўчу, што там робіцца ўзімку. Я да чаго вяду – там пражывае наш сябра Чапай, ён жыве ў майстэрні пры заводзе, што вырабляе рыштунак для шахцёраў, у сэнсе не адбойныя малаткі, а там розныя лямпы, ліхтары, ну і так далей – што
Увага!
Сайт зберігає кукі вашого браузера. Ви зможете в будь-який момент зробити закладку та продовжити читання книги «Дэпэш Мод», після закриття браузера.