read-books.club » Сучасна проза » Дэпэш Мод 📚 - Українською

Читати книгу - "Дэпэш Мод"

155
0
В нашій бібліотеці можна безкоштовно в повній версії читати книжку українською мовою "Дэпэш Мод" автора Сергій Вікторович Жадан. Жанр книги: Сучасна проза. Наш веб сайт read-books.club дає можливість читати повні версії улюблених книг на Вашому гаджеті (IPhone, Android) або комп’ютері абсолютно безкоштовно, без реєстрації та СМС.

Шрифт:

-
+

Інтервал:

-
+

Додати в закладку:

Додати
1 ... 10 11 12 ... 53
Перейти на сторінку:
гераін і чупа-чупсы. Мянтуры ён плоціць, вахцёрам таксама, нас не чапае, так што Ваха – пазытыўны герой, дакладна пазытыўны, інакш ня скажаш. Нам ён прадае непалёную вадзяру, хоць і ня робіць зьніжак. Сабаку Ваха баіцца, і калі той прыходзіць да нас, зачыняецца ў адным са сваіх пакояў, я сабе ўяўляю, як ён у гэты час пералічвае пацёртыя банкноты і заглытвае залатыя манеты, каб габрэй-антысэміт Сабака Паўлаў не адабраў у яго чаго-небудзь.

Далей па калідоры, недзе ў яго нетрах, жыве Какава – данбаскі інтэлігент. То бок, яго мама працуе ў бібліятэцы на нейкай шахце. Какава тоўсты, і мы яго ня любім, ён, наадварот, цягнецца да нас, ну, у яго і выйсьця, па вялікім рахунку, іншага няма, хто стане вадзіцца з данбаскім інтэлігентам. Хаця ў яго ёсьць яшчэ нейкія знаёмыя ў горадзе, акрамя нас, нейкія музыканты, вядома ж такія самыя піжоны, як і Какава, калі ён зь імі сустракаецца, то прыпаўзае дадому на рагах, накачаны партвейнамі, і завальваецца спаць. У Какавы ёсьць пясочны касьцюм, у якім ён падобны да сапраўднага мудака, ён яго амаль ніколі не здымае, ледзь ня ў душ у ім ходзіць, калі накачваецца партвейнамі і прыпаўзае дадому, завальваецца ў ложак проста ў гэтым касьцюме, шматфункцыянальная штука выходзіць – касьцюм данбаскага інтэлігента. Прычнуўшыся, Какава выходзіць на кухню і назірае, хто там што сабе гатуе, нюхае паўфабрыкаты і размаўляе на ўсялякія адцягненыя тэмы – неапахмелены, тоўсты, у мятым піжонскім касьцюме.

Яшчэ ўвесь час недзе побач жыве Марак – адбіты чувак з парваным правым вухам, кажа, што вуха яму пракусіў сабака, Паўлаў? – перапытвае абавязкова хто-небудзь, такі нібы жарт, Марак нейкі богабаязны ці проста тармазнуты, нават ня ведаю як патлумачыць, ён, скажам, мыецца толькі ўначы, гаворыць, што ня хоча, каб яму перашкаджалі, перашкаджалі што? пытаюся я ўвесь час, Марак чырванее, але працягвае мыцца толькі ўначы, такі вось чувак.

Зь іншых сяброў можна ўзгадаць хіба што Карбюратара, так, Сашу Карбюратара, таксама майго добрага прыяцеля, Саша прыехаў аднекуль з памежжа, хоць яно тут паўсюль, гэтае памежжа, Саша, уласна, прыехаў насуперак бацькоўскай волі, выяўляецца, і такое бывае, у яго дома засталіся мама і айчым, Саша скончыў курсы кіроўцаў, мае сапраўднае пасьведчаньне кіроўцы і хоча з часам адкрыць якую-небудзь кантору па перавозцы грузаў, ну, там купіць сабе катафалк і вазіць, скажам, мэблю, ён наагул з жарсьцю ставіцца да тэхнікі, калі вы разумееце, пра што я. Аднаго разу ён нават купіў сабе падручнікі са схемамі й апісаньнямі аўтамабіляў і спрабаваў ва ўсім гэтым разабрацца. Пачаў ён, як ня цяжка здагдацца, з карбюратараў. Пасьля гэтага падручнікі зьніклі, я сабе так разумею, што іх проста нехта прапіў, чаго дабру прападаць. Наагул, Карбюратар мае такую здольнасьць – трапляць ў гаўно, не для яго прадрыхтаванае.

Ну, усіх астатніх я і сам ужо ня надта добра ведаю, зьяўляюцца розныя героі коміксаў час ад часу, але прасачыць, хто яны і для чаго зьяўляюцца ў нашым жыцьці, вельмі цяжка, так – прыходзіць які-небудзь, умоўна кажучы, Іваноўскі – хімэрны тып, калі не сказаць ёбнуты, і, ўласна, гэта ўсё, што пра яго можна сказаць. Фактычна ўсё.

Добрая, ад веку галодная, кампанія, якую незразумела што трымае разам, бо ў прынцыпе, усе адно аднаго недалюбліваюць, ну, але, гэта яшчэ не прычына, каб ігнараваць здаровыя стасункі. Рабіць нам, па вялікім рахунку, няма чаго, хоць у кожнага сваё стаўленьне да рэчаіснасьці, у нашым веку яно зводзіцца да нейкіх простых прымхаў і жаданьняў – там, патрахацца, я нават ня ведаю, што яшчэ. Жанчыны нас ігнаруюць, нават прасталыткі з кальцавой, мы час ад часу ходзім паглядзець на прасталытак, так, нібыта экскурсіі, бясплатныя атракцыёны, грошай у нас, вядома, няма, таму мы проста зь імі тусуемся, клянчым цыгарэты, апавядаем розныя гісторыі з жыцьця, перашкаджаючы ім, адным словам, зарабляць цяжкі хлеб прасталыткі. Але яны да нас ставяцца няблага, там, на кальцавой, яны не асабліва каму і патрэбныя, таксама, як мы, і ім, і нам не хапае бабак і любові грамадства, і яны, і мы перажываем гэтае мокрае дажджыстае лета ў пустым харкаўскім прыгарадзе, зарослым травой і залепленым рэкламай, фантастычнае месца, фантастычныя прасталыткі, фантастычнае жыцьцё. Гомасэксуалізмам мы не займаеся, але ўсё да гэтага ідзе.

7.00

Галоўнае, што яны ўсё правільна падлічылі, у такіх выпадках нешта недзе не дадумаеш – абвязкова пападзеш, тут усё ня так проста, калі пачынаеш рабіць свой бізнэс, нешта там прадаваць, найперш падумай, няхай ты нават бяспройгрышнымі, на першы погляд, фішкамі займаешся, усё адно лепш перастрахуйся. Адна рэч, калі маеш справу, скажам, з акцыямі або з пераразьлікамі, ну, карацей, калі бабкі табе ў рукі не трапляюць, тут яшчэ за цябе нехта можа ўсё падлічыць, ты толькі і маеш выконваць, што там ад цябе патрабуецца, і не займацца расьпізьдзяйствам на рабочым месцы. Іншая рэч, калі ты працуеш з жывымі бабкамі, з чорным, бля, налам, і за табой не стаіць кантора, калі апынаешся сам-насам, без аніводнага пасярэдніка, з жывой грашовай масай, вось тады лепш падумаць, інакш дзе-небудзь абавязкова ўляціш, гэта ўжо без варыянтаў. Колькі разоў даводзілася бачыць, як цалкам нармальныя людзі хапаліся за адпачатку лажовыя рэчы, адпаведна гарэлі разам з рэшткамі фінансавага дабрабыту і павагі супольнасьці, бізнэс сярэдняй рукі – жахлівая штука, адзін толькі няправільны крок, і ўжо маеш паяльнік у дупе, такое вось першаснае нарошчваньне капіталу ва ўмовах посттаталітарнага грамадства.

Яны і мне спачатку прапаноўвалі ўвайсьці ў долю, але я чамусьці адмовіўся, ня ведаю, нешта мяне насьцярожыла, нават ня ведаю, што – зьнешне ўсё выглядала сур’ёзна, мой сябра Вася Камуніст, добры хлопец, рэдкаснай душы пахуіст, у нейкі момант заламаўся жыць на гарэлцы з гарбатай з пастаяннымі перабоямі і ўсё падлічыў, выходзіла нібы зграбна: яны скідваюцца на чатырох, едуць у Расію, купляюць там на ўсе бабкі дзьве скрыні вадзяры, калі купіць у нас даляры і памяняць іх у Расіі, яны акурат выйгравалі на курсе, тым больш, калі бярэш оптам, ну, дзьве скрыні гэта не опт, але каго гэта хвалюе. У Расію і назад яны дабіраюцца электрычкамі, на квітках эканомяць, у дарозе харчуюцца ўсё той жа вадзярай, прывозяць яе назад і сплаўляюць на вакзале за падвойны кошт, потым зноў едуць у Расію і купляюць чатыры скрыні вадзяры, такім жа чынам прывозяць яе назад і таксама сплаўляюць, гэта зойме трохі часу, але за пару начэй на Паўднёвым вакзале горада Харкава можна прадаць што заўгодна, нават душу,

1 ... 10 11 12 ... 53
Перейти на сторінку:

 Увага!

Сайт зберігає кукі вашого браузера. Ви зможете в будь-який момент зробити закладку та продовжити читання книги «Дэпэш Мод», після закриття браузера.

Коментарі та відгуки (0) до книги "Дэпэш Мод"